У Беларусі анансавалі змены ў сістэме аплаты працы медыкаў

У Беларусі анансавалі змены ў сістэме аплаты працы медыкаў

У Беларусі анансавалі змены ў сістэме аплаты працы медыкаў. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч абяцае павышэнне заробкаў ужо ў хуткім часе. Пра гэта ён заявіў у чацвер пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведамляе БЕЛТА, Піневіч сцвярджае, што павышэнне заробкаў ахопіць медыкаў усёй краіны. Некаторыя іх "катэгорыі", якія "працуюць... на больш важных, складаных участках", атрымаюць больш.

"Больш канкрэтна" міністр не стаў гаварыць. Ён кажа, што трэба пачакаць канчатковага рашэння. Піневіч мяркуе, што яно будзе яшчэ да Дня медыцынскага працаўніка, які адзначаецца ў Беларусі 21 чэрвеня.

Статыстыка сведчыць, што заробкі медыкаў, якія раслі пасля пачатку пандэміі каранавіруса, апошнім часам зніжаюцца. А яшчэ ў бальніцах не хапае дактароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі