У Беларусь з Паўночнай Атлантыкі ідзе новы цыклон (відэа)

Уначы надвор'е пагоршылася. Паводле сіноптыкаў, найцяжэйшыя ўмовы надвор'я сёння чакаюцца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці: моцны снег, месцамі з дажджом, моцны вецер — з парывамі да 17 метраў за секунду, завіруха і галалёдзіца.





У бліжэйшыя дні ў Беларусі пахаладае. З аўторка прагназуюцца начныя маразы да мінус 15 градусаў, у дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе вагацца ад 2 да 8 градусаў марозу, паведамляе тэлеканал АНТ.