Вы тут

У Беларусь прыляцела каля 100 расійскіх дэсантнікаў

Расійскія дэсантнікі на вакзале ў Мінску / Мінабароны

У Беларусь прыляцела каля 100 расійскіх дэсантнікаў. Пра гэта паведамляе Мінабароны. Гэта вайскоўцы 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Разам з беларускімі калегамі — адным з падраздзяленняў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады — яны правядуць батальённыя тактычныя вучэнні на палігоне "Асіповіцкі".

Па словах палкоўніка Рамана Самохіна, да гэтага вучэння арміі рыхтаваліся загадзя:

"Цяпер прадэманструем усе свае напрацоўкі, а таксама падзелімся сваім досведам з беларускімі калегамі. Мы вельмі рады апынуцца на гасціннай беларускай зямлі, як заўсёды нас сустрэлі вельмі радушна і гасцінна".

З 16 па 19 сакавіка ва Ульянаўскай вобласці Расіі пройдзе яшчэ адно сумеснае расійска-беларускае тактычнае вучэнне, прысвечанае міратворчай тэматыцы. Беларускія ваенныя прыбылі на месца 9 сакавіка. У вучэнні будзе задзейнічана больш за 400 вайскоўцаў і каля 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі з расійскага боку, з беларускага — больш за 80 вайскоўцаў. У вучэнні таксама будуць удзельнічаць два ўдарныя верталёты Мі-24 і шэсць транспартна-баявых верталёта Мі-8АМТШ Цэнтральнай ваеннай акругі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.