У Барысаве размалявалі вайсковую тэхніку, якая выстаўленая ў цэнтральным скверы

Вайсковую тэхніку, якую выставілі ў Барысаўскім цэнтральным скверы, хтосьці размаляваў і падрапаў. Як паведамляе мясцовая газета, сапсаваны знешні выгляд мінімум трох “экспанатаў”.

Камеры відэаназірання, устаноўленыя на будынках вакол сквера, не змаглі зафіксаваць людзей, якія размалявалі тэхніку. Мяркуецца, што гэта зрабілі дзеці або падлеткі.

ЖКГ вырашыла прыцягнуць да навядзення парадку вайскоўцаў / edinstvo.by

Супрацоўнкі ЖКГ папрасілі гарадскія ўлады палепшыць відэаназіранне ў скверы. Таксама вырашылі, што сціраць надпісы будуць вайскоўцы, якія базуюцца ў Барысаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.