У Барысаве хлопец сядзеў на балконе, звесіўшы ногі — спатрэбілася дапамога МНС

Малады чалавек сядзеў на агароджы балкона на 9-м паверсе​ / mchs.gov.by
Малады чалавек сядзеў на агароджы балкона на 9-м паверсе​ / mchs.gov.by


Напярэдадні днём ратавальнікам у Барысаве прыйшлося здымаць з агароджы балкона хлопца, які сядзеў, звесіўшы ногі ўніз. Кватэра знаходзілася на 9-м паверсе.

Каля трох гадзін дня ў аўторак у рэгіянальнае падраздзяленне МНС патэлефанавалі і папрасілі дапамагчы зняць чалавека з балкона. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, малады чалавек па-ранейшаму сядзеў на агароджы балкона.

"Работнікам МНС удалося ўтрымаць яго за ногі і зацягнуць на балкон", —  распавялі ў прэс-службе ведамства.

Хлопец не пацярпеў, але яго тым не менш перадалі медыкам. Для агляду ён дастаўлены ў бальніцу, удакладнілі ў МНС. Пра матывы ўчынку нічога не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі