У Баранавічах шукаюць 16-гадовую школьніцу

У Баранавічах шукаюць 16-гадовую школьніцу. Паведамляецца, што раніцай 16 верасня Дарына Сідаркевіч сышла з установы адукацыі ў невядомым кірунку. Ужо суткі пра яе нічога невядома.

Прыкметы Дарыны: на выгляд 18-19 гадоў, рост 153 см. Хударлявага целаскладу, вочы карыя, валасы доўгія прамыя цёмна-русыя. Была апранутая ў кажушок белага колеру, цёмна-шэрыя джынсы, белыя красоўкі.

Міліцыя паведамляе, што яна можа знаходзіцца ў кампаніі з паўнагадовым маладым чалавекам.

Калі вы бачылі Дарыну — патэлефануйце +375 29 7750408 (ПВА "Анёл", Брэсцкі рэгіён) ці 102.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.