У Баранавічах на дрэвах з'явілася сотня партрэтаў палітвязняў

У Баранавічах на дрэвах з'явілася сотня партрэтаў палітвязняў

Раніцай 25 студзеня ў адным з мікрараёнаў Баранавічаў на дрэвах з'явіліся больш за сотню партрэтаў беларускіх палітвязняў. Як паведамляе intex-press.by, яны прымацаваны бел-чырвона-белымі стужкамі. Хто правёў гэтую акцыю, невядома.

У Беларусі налічваецца ўжо амаль дзве сотні палітвязняў. Іх спіс і біяграфіі можна пабачыць на сайце праваабаронцаў. Палітвязень Ігар Лосік галадае за кратамі ўжо больш за 40 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі