У Бабраўніках на мяжы з Беларуссю праходзіць вялікая акцыя пад БЧБ-сцягамі

Акцыя ў Бабраўніках
Акцыя ў Бабраўніках

У Бабраўніках на польска-беларускай мяжы праходзіць вялікая акцыя пад БЧБ-сцягамі. Восьмы дзень дэмакратычныя сілы ладзяць ў Польшчы і Літве намётавы мітынг на мяжы. На 12 чэрвеня таксама запланаваны аўтапрабег, пранос 20-метровага сцяга і адначасовая кароткатэрміновае блакаванне дарог адразу на ўсіх пунктах пропуску: у Літве, Польшчы і Украіне.

Пачаць дэманстрацыі ля межаў з Беларуссю заклікаў адзін з лідараў беларускай апазіцыі Павел Латушка, каб ЕС увёў больш "цвёрдыя і эфектыўныя" санкцыі супраць уладаў Беларусі. А ад кіраўніцтва Беларусі пратэстоўцы патрабуюць вызвалення ўсіх палітвязняў і адкрыцця наземных межаў для грамадзян. Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair беларусы апынуліся нібы ў пастцы: большасць авіярэйсаў адменена, а сухапутныя межы закрытыя для ўсіх, акрамя афіцыйных дэлегацый і асоб, якія едуць у службовыя камандзіроўкі, на лячэнне або на пахаванне блізкіх сваякоў.

В Бобровниках на границе с Беларусью проходит большая акция под БЧБ-флагами
В Бобровниках на границе с Беларусью проходит большая акция под БЧБ-флагами

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі