Вы тут

У аўторак у Беларусі месцамі будзе да 20 градусаў цяпла

Фантаны ў траўні / Тэлеграм-канал "Гомельшчына афіцыйна"

У аўторак у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах Беларусі магчымыя навальніцы. Уначы кароткачасовыя дажджы пройдуць на Гомельшчыне, раніцай і ўдзень — месцамі па краіне. Сіноптыкі пішуць, што небяспечных метэаралагічных з'яў 3 траўня не чакаецца. У дзённыя гадзіны вецер будзе з парывамі да 14 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — ад +4 да +6), удзень — 12-18 цяпла (на паўднёвым усходзе — да +20, у сталіцы — ад +15 да +17).

facebook.com/belgidromet/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.