У аўторак у Беларусі чакаюцца навальніцы, град, моцныя залевы і вецер

У аўторак у Беларусі чакаюцца навальніцы, град, моцныя залевы і вецер

Беларускія сіноптыкі аб'явілі на 8 чэрвеня аранжавы ўзровень небяспекі. Практычна па ўсёй краіне ў аўторак пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы (у тым ліку і ў Мінску). На ўсходзе краіны падчас навальніц месцамі магчымы град, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру (з парывамі да 15-20 м/с).

У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе складаць ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — 13-15 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +21 да +27 градусаў (у сталіцы — ад +24 да +26).

Дажджы і навальніцы працягнуцца і ў наступныя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі