Вы тут

У аўторак прайшоў "хапун" у незалежным прафсаюзным руху Беларусі

Аляксандр Ярашук / З архіву Еўрарадыё

У аўторак прайшоў "хапун" у незалежным прафсаюзным руху Беларусі. Высвятляецца, што сілавікі прыходзілі з ператрусамі не толькі ў Свабодны прафсаюз металістаў. Як даведаліся праваабаронцы, ператрусы прайшлі па месцы жыхарства старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, а таксама яго намесніка Сяргея Антусевіча. На тэлефанаванні яны не адказваюць. На допыт забралі супрацоўніцу офіса БКДП, у якой раней дома прайшоў ператрус.

Таксама сілавікі прыходзілі з ператрусам да старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Шараха ў Полацку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.