Вы тут

У Арменіі з'явіўся часовы прэзідэнт

Ален Сіманян / president.am

У Арменіі з'явіўся часовы прэзідэнт. Гэта — Ален Сіманян, старшыня Нацыянальнага сходу. Ён будзе выконваць абавязкі прэзідэнта да новых выбараў.

Ранейшы прэзідэнт Армен Саркісян 23 студзеня падаў у адстаўку. 1 лютага Сіманян, як кіраўнік парламента, падпісаў пратакол аб спыненні паўнамоцтваў Саркісяна. Парламентам часова будзе кіраваць віцэ-спікер Акоп Аршакян.

Армен Саркісян патлумачыў сваю адмову ад прэзідэнцтва адсутнасцю магчымасцяў уплыву на сітуацыю — рэальнай уладай у Арменіі валодае прэм'ер-міністр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.