Вы тут

У Анісіі Казлюк ва Украіне не прынялі дакументы на падаўжэнне віду на жыхарства

Анісія Казлюк / сацсеткі

Украінскія чыноўнікі не прынялі ў праваабаронцы Анісіі Казлюк дакументы на падаўжэнне віду на жыхарства. 

"У мяне не прынялі дакументы",напісала дзяўчына ў Фэйсбуку.

Як распавядала Еўрарадыё, 24 чэрвеня Казлюку, якая з'ехала з Беларусі па падітычных матывах і займалася ва Украіне валанцёрствам, затрымалі пры выхадзе з цягніка. 

Ёй пагражалі штраф і дэпартацыя за адсутнасць легальных дакументаў. Сама Анісія кажа, што ўкраінскія дзяржаўныя органы некалькі месяцаў не прымалі ў яе дакументы, каб падоўжыць від на жыхарства.

За беларуску заступіліся праваабаронцы і Офіс Святланы Ціханоўскай. Пасля звароту да ўкраінскіх чыноўнікаў Офіс Ціханоўскай паведаміў, што для беларусаў Украіны будзе адкрытая працэдура аднаўлення легальнага статусу, а Казлюк аформяць адміністратыўны пратакол і сімвалічны штраф. Штраф склаў 1700 грывень (каля 57 долараў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.