У амбасадзе Літвы ў Беларусі пракаментавалі выклік на дыван часовага паверанага

У амбасадзе Літвы ў Беларусі пракаментавалі выклік на дыван часовага паверанага

У амбасадзе Літвы ў Беларусі Еўрарадыё пракаментавалі дыпламатычны інцыдэнт, пра які стала вядома 26 ліпеня. У беларускае знешнепалітычнае ведамства быў выкліканы часовы павераны Данатас Аўгуліс. Яму заявілі пратэст з-за ўмяшання літоўскага ўраду ў камерцыйную здзелку, у якой удзельнічала кампанія з Беларусі. У Мінску лічаць надуманай агучаную Вільняй прычыну: "неадпаведнасць інтарэсам нацыянальнай бяспекі". У МЗС канстатуюць, што адбыўся "прэцэдэнт палітызацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў эканамічнай сферы".

У літоўскай амбасадзе Еўрарадыё расказалі, што прычынай дыпламатычнага інцыдэнту стала здзелка, якая планавалася паміж літоўскай кампаніяй KPS і беларускай кампаніяй "Белтрубаправодбуд". Данатас Аўгуліс сказаў наступнае: "Мы будзем разглядаць гэтае пытанне і рэагаваць у рабочым парадку, як належыць".

Вядома, што "Белтрубапровадбуд" збіраўся паўдзельнічаць у будаўніцтве 165-кіламетровага ўчастка газаправода паміж Літвой і Польшчай. Умовы беларускай кампаніі задавольвалі літоўскі бок да таго часу, пакуль не падключыўся Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы. У выніку беларусаў не дапусцілі да тэндару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі