У алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава нарадзіўся сын

У алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава нарадзіўся сын

У алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы Андрэя Арамнава нарадзіўся сын, інфармуе weightlifting.by. 31-гадовы спартсмен другі раз стаў бацькам. У яго сям'і ёсць дачка Дар'я (яна нарадзілася ў 2011-м). "Хачу, мінімум, чацвярых дзяцей", — гаварыў Андрэй у адным з інтэрв'ю.

Арамнаў выйграў золата Алімпіяды 2008 года ў Пекіне. У наступныя гады ў яго былі праблемы з законам — цяжкаатлета затрымлівалі за кіраванне ў нецвярозым стане, штрафавалі, пазбаўлялі правоў кіроўцы і прэзідэнцкай стыпендыі. Пасля былі траўмы. Андрэй Арамнаў думаў ужо скончыць кар'еру, але вырашыў яшчэ нагадаць пра сябе. У 2019-м ён заваяваў срэбра чэмпіянату Еўропы ў Батумі і чэмпіянату свету ў Патаі ў катэгорыі да 109 кг. Наперадзе — Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі