Карткі Mastercard беларускага "Альфа Банку" не працуюць у Беларусі. Банк кажа, што гэта часова. Праблемы ў банку тлумачаць збоем у працы абсталявання.
Зняць грошы ў банкаматах "Альфы" можна, але карыстацца карткамі ў крамах ці іншых банкаматах нельга.
Праблемы ў банка пачаліся пасля таго, як расійскі "Альфа Банк" трапіў пад санкцыі ЗША.
Пазней аб праблемах з карткамі Mastercard паведамілі і кліенты іншых беларускіх банкаў.