У актывісткі і арганізатаркі выставы пра медыкаў дома прайшоў ператрус

Выстава "Машына дыхае, а я — не" / reform.by
Выстава "Машына дыхае, а я — не" / reform.by

У кватэры ў актывісткі і адной з арганізатараў выставы пра беларускіх медыкаў "Машына дыхае, а я — не" Наталлі Трэнінай прайшоў ператрус. У дзяўчыны і яе хлопца адабралі тэхніку. Цяпер Наталля не выходзіць на сувязь.

— Ператрус доўжыўся дзесьці дзве гадзіны, у доме ўсё папераварочана. Мяне не было ў момант ператрусу, але мне расказалі, што тыя, хто прыйшоў, прадставіліся работнікамі Следчага камітэта. Прысутнічалі двое панятых. У цэлым пакуль ніякай падрабязнай інфармацыі. Я не ўпэўнены, куды Наталлю павезлі, — расказаў Еўрарадыё маладчы чалавек Наталлі Цімур.

Наталля Трэніна — актывістка асветніцка-сацыяльнага грамадскага аб'яднання "Звяно". Таксама яна выступала адной з арганізатараў выставы "Машына дыхае, а я — не", прысвечанай беларускім медыкам і праблемам, з якімі яны сутыкнуліся ў 2020 годзе. Экспазіцыя адкрылася ў прасторы "Месца" на Рэвалюцыйнай 30 сакавіка, а 1 красавіка санстанцыя і МНС знайшлі ў пляцоўкі парушэнні і закрылі выставу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі