Тысячу дзвесце разоў казаў: Лукашэнка пра планы накіраваць вайскоўцаў ва Украіну

Беларускія вайскоўцы / Мінабароны РБ
Беларускія вайскоўцы / Мінабароны РБ

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз заявіў, што не плануе накіроўваць беларускіх вайскоўцаў у Украіну. "Сёння крычаць: "Лукашэнка хоча паслаць ва Украіну сваіх вайскоўцаў!" Ужо тысячу дзвесце разоў казаў, што ў мяне такіх планаў няма",цытуе Лукашэнку БЕЛТА.  Паводле ягоных словаў, ва Украіну беларусаў пасылаюць"збеглыя". Гэтыя заявы ён зрабіў на сустрэчы з работнікамі беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.

Работнікі прадпрыемства таксама спыталі ў Лукашэнкі, ці не будзе дэфіцыту — з улікам уведзенага рэгулявання цэн. Ён запэўнівае, маўляў, "можаце быць спакойныя". Паводле яго словаў, Беларусь забяспечвае сябе прадуктамі харчавання і яшчэ на некалькі мільярдаў долараў экспартуе. Але адначасова ён прыгразіў тым, хто паспрабуе сысці з беларускага рынку.

"У аснове мусіць ляжаць справядлівасць — не эканамічная катэгорыя, але вельмі важная для людзей. Усіх змусім апамятацца", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі