Тры і паўтара года "хіміі" — за малюнак на трансфарматарнай будцы

Тры і паўтара года "хіміі" — за малюнак на трансфарматарнай будцы

Тры і паўтара года "хіміі" — за малюнак на трансфарматарнай будцы. 14 траўня суд Партызанскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Дзядкова) агучыў прысуд па крымінальнай справе 37-гадовага Дзмітрыя Таратуна і яго 23-гадовай знаёмай Дзіяны Казак. Іх прызналі вінаватымі ў "злосным хуліганстве".

У пачатку лютага ўначы Таратун і Казак нанеслі фарбай на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі ў раёне вуліцы Стаханаўская "малюнак грамадска-палітычнага зместу" (намаляваныя былі сімвалы — сэрца, кулак і знак "вікторыя"). Шкоду ацанілі на амаль 33 рублі. Абвінавачванні грунтаваліся на паказаннях міліцыянераў. Ніякай культаралагічнай ацэнкі малюнку не давалася.

Дзмітрый Таратун асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Дзіяна Казак — на 1,5 года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Падчас следства мужчына быў звольнены з месца працы, а яго знаёмую звольнілі па пагадненні бакоў.

У сакавіку Таратуну адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення яму цялесных пашкоджанняў.

Тры і паўтара года "хіміі" — за малюнак на трансфарматарнай будцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі