Трое ўдзельнікаў гурта Tor Band сталі фігурантамі крымінальнай справы

Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык / babruysk.by

Трое ўдзельнікаў гурта Tor Band сталі фігурантамі крымінальнай справы. Такую выснову робіць "Наша ніва" на падставе інфармацыі пра перавод Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка з ІЧУ Жлобіна ў гомельскае СІЗА.

Раней рагачоўскі гурт Tor band у Беларусі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" (дагэтуль у РБ музычныя гурты імі не прызнаваліся), а яго сацсеткі і песні "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Удзельнікаў гурта Tor Band сілавікі затрымалі ў кастрычніку 2022-га ў Рагачове. Іх неаднаразова асуджвалі на адміністрацыйны арышт і не выпускалі на волю. Цяпер жа з'явілася інфармацыя пра крымінальную справу.

Tor band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні "Мы — не "народец", "Жыве", "Кто, если не ты?!" набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.