Трое сутак у цягніку без ежы і ў кайданках — як этапавалі палітвязня

Амаль суткі састаў прастаяў у Баранавічах, чакаў іншых вязняў / ілюстрацыйнае фота periskop.su
Амаль суткі састаў прастаяў у Баранавічах, чакаў іншых вязняў / ілюстрацыйнае фота periskop.su

Палітвязня Рамана Карпука этапавалі з мінскага СІЗА ў Брэст тры дні. Увесь гэты час Карпук быў без ежы і ў кайданках. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Яго некалькі разоў даглядалі ў дарозе, на трэці раз у пустым паштовым канверце знайшлі палову ляза.

"За гэтае "парушэнне" надзелі кайданкі, і так ўсю дарогу да Брэста і праехаў. Па словах Ромы, ляза ў яго не магло быць. Хутчэй за ўсё, падкінулі ў цягніку праз тое, што ў яго была "жоўтая бірка", — расказалі знаёмыя палітвязня. Амаль суткі састаў прастаяў у Баранавічах — чакаў іншых вязняў. Па словах знаёмых Рамана, "там падсадзілі людзей, якія яму ўжо дапамагалі: то чай завараць, то так дапамогуць". Па дарозе нікога не кармілі, давалі толькі ваду.

18-гадовага Рамана Карпука затрымалі за лісты, якія ён дасылаў напярэдадні рэферэндуму чальцам выбарчых камісій. Ён прасіў іх лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна. Суд над хлопцам праходзіў у жніўні ў Брэсце. Рамана асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі