Транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч будзе працаваць да 5-й

У навагоднюю ноч грамадскі транспарт у Мінску будзе працаваць паводле спецыяльнага графіку, паведамляе БЕЛТА.

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня наземны грамадскі транспарт Мінска будзе працаваць да 5-й гадзіны раніцы, метро — да 4-й. Апошняе адпраўленне электрацягнікоў з канчатковых станцый адбудзецца роўна а 4-й гадзіне. Адновіць метрапалітэн працу ў 5.30. Інтэрвал руху цягнікоў па 1-й і 2-й лініі метрапалітэна з 00.30 да 04.00 1 студзеня складзе 6,5 хвіліны.

Да 5-й гадзіны раніцы будуць курсіраваць наступныя аўтобусныя маршруты: 1 "ДС Вяснянка — Вакзал" (інтэрвал 10 хвілін); 22 "ДС Ангарская-4 — ДС Чыжоўка" (інтэрвал 20 хвілін); 29 "ДС Карастаянавай — ДС Кунцаўшчына" (інтэрвал 16 хвілін); 42 "ДС Сухарава-5 — Люцынская" (інтэрвал 16 хвілін); 43 "Вакзал — Сцяпянка" (інтэрвал 20 хвілін); 48 "ДС Чыжоўка — Ландара" (інтэрвал 25 хвілін); 72 "ДС Шабаны — ст.м. Магілёўская" (інтэрвал 17 хвілін); 73 "ДС Сярова — Вяснянка" (інтэрвал 20 хвілін); 91 "ДС Каліноўскага — Вяснянка" (інтэрвал 20 хвілін); 100 "ДС Славінскага — Аэрапорт "Мінск-1" (інтэрвал 11 хвілін); 112С "АС Аўтазаводская — пас. Сокал" (інтэрвал 36 хвілін); 113С "ДС Уручча-4 — Тубдыспансер" (інтэрвал 30 хвілін); 119С "Вакзал — Аквапарк" (інтэрвал 30 хвілін); 149 "ДС Захад-3 — ст.м. Кунцаўшчына — Люцынская" (інтэрвал 20 хвілін); 153Д "Танкавая — ст.м. Уручча" (інтэрвал 15 хвілін); 159 "ДС Захад-3 — Каменная Горка-5" (інтэрвал 25 хвілін); 921 "ДС Зялёны Луг-6 — ст.м. Усход" (інтэрвал 15 хвілін).

Да 5-й гадзіны будуць хадзіць тралейбусы №№ 3 "ДС Ангарская-4 — Вакзал" (інтэрвал 18 хвілін); 6 "ДС Лошыца-2 — Вакзал" (інтэрвал 20 хвілін); 13 "ДС Захад-3 — Гарадскі Вал" (інтэрвал 17 хвілін); 16 "ДС Чыжоўка — Вакзал" (інтэрвал 15 хвілін); 25 "ДС Кунцаўшчына — ДС Малінаўка-4" (інтэрвал 21 хвіліна); 26 "ДС Чыжоўка-1 — ст.м. Аўтазаводская" (інтэрвал 10 хвілін); 27 "ДС Курасоўшчына — ДС Дружная" (інтэрвал 20 хвілін); 30 "ДС Малініна — Вакзал" (інтэрвал 16 хвілін); 53 "ДС Малінаўка-4 — ДС Зялёны Луг-7" (інтэрвал 15 хвілін); 57 "ДС Сухарава-5 — Гарадскі Вал" (інтэрвал 17 хвілін); 62 "ДС Уручча-2 — ДС Уручча-4" (інтэрвал 15 хвілін).

Таксама будуць хадзіць трамвайныя маршруты №1 "Зялёны луг — пл. Мяснікова" (інтэрвал 10 хвілін); №3 "Возера — Серабранка" (інтэрвал 10 хвілін).

Фота — wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі