Вы тут

"Тотэнхэм" звольніў галоўнага трэнера Жазэ Маўрынью

Жазэ Маўрынью / Reuters

Футбольны клуб "Тотэнхэм" звольніў галоўнага трэнера Жазэ Маўрынью і яго штаб, паведамляе клубная прэс-служба.

Партугальцу Маўрынью 58 гадоў. За сваю доўгую трэнерскую кар'еру ён паспеў папрацаваць з такімі суперклубамі як "Барселона", "Рэал", "Чэлсі", "Манчэстар Юнайтэд". З "Тотэнхэмам" ён працаваў з 2019 года і не дасягнуў патрэбных кіраўніцтву клуба вынікаў — ні ў англійскай прэм'ер-лізе, ні ў еўракубках. Кантракт быў разлічаны да канца сезона 2022/2023 гадоў.

"Тотэнхэм" займае ў прэм'ер-лізе толькі сёмае месца.

Адстаўка Жазэ Маўрынью адбылася на фоне абвешчання пра стварэнне Еўрапейскай Суперлігі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.