Вы тут

Тэрыторыю вакол ізалятара на Акрэсціна забудуюць новымі дамамі

Дом №11 па вуліцы Чырванадонскай

Паміж станцыямі метро “Грушаўка” і “Міхалова” пабудуюць новае жыллё. У кварталах мусяць з’явіцца дзіцячыя садкі і школы. Прыватны сектар, паводле праекта, часткова захаваецца.

2-ая вуліца Землямерная

Тэрыторыя пад праект займае 190,2 га і знаходзіцца вакол скрыжавання праспектаў Дзяржынскага і Жукава. Гэтую частку Мінска цяпер актыўна трансфармуюць: зносяць прыватны сектар, выносяць прадпрыемствы, будуюць жыллё і грамадскія аб’екты.

Апорны план. Клікніце па ім, каб адкрыць у большым маштабе

Новы праект ахопіць прастору ў межах вуліц Чыгуначная — Прамая — Грушаўская — Пермская — Гурскага — 1-ы завулак Талаша — завулак Акрэсціна — вуліца Прылуцкая — Розы Люксембург — праспект Дзяржынскага — праспект Жукава.

Дэталёвы план. Клікніце па ім, каб адкрыць у большым маштабе

Паводле праекта, тры чвэрці прыватнага сектара будзе знесена і на яго месцы маюць пабудаваць амаль 600 тысяч квадратных метраў жылля ў шматкватэрных дамах вышынёй ад 9 да 23 паверхаў. Таксама з раёна вынясуць некаторыя прадпрыемствы і пабудуюць дзіцячыя садкі, школы, амбулаторыі.

1-ая вуліца Землямерная

Акрамя таго, у межах праектавання знаходзіцца сумнавядомы комплекс “спецыяльнага прызначэння” ў 1-м завулку Акрэсціна: ізалятар часовага ўтрымання і цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. У перспектыве яго таксама вынесуць з Мінска, але пакуль пакідаюць на ранейшым месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.