Тэлеканал СТБ перастаў рэтрансляваць перадачы расійскага "РэнТВ"

Тэлеканал СТБ перастаў рэтрансляваць перадачы расійскага "РэнТВ"

З эфірнай сеткі тэлеканала СТБ зніклі перадачы расійскага тэлеканала "РэнТВ". Такія змены ў вяшчанні беларускага тэлеканала адбыліся з 1 студзеня 2018 года, піша nn.by.

Цяпер у сетцы вяшчання "Сталічнага тэлебачання" — толькі ўласныя праграмы тэлеканала і мастацкія фільмы. Кіраўніцтва канала не каментуе змены.

СТБ паказваў праграмы расійскага "РэнТВ" з першага дня свайго існавання — 1 студзеня 2001 года. Спярша праграмы расійскага партнёра ўвогуле займалі амаль увесь час вяшчання. Толькі праз 17 гадоў СТБ цалкам адмовіўся ад рэтрансляцыі "РэнТВ".

Дарэчы, апошнія гады гэты расійскі тэлеканал харатктарызуецца перадачамі ілжэнавуковага характару і прапагандай канспіралагічных тэорыяй, уфалогіі, альтэрнатыўнай гісторыі ды інш. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі