Тэлеканал АНТ з 17 жніўня прыпыняе праграму "Наше утро"

Тэлеканал АНТ з 17 жніўня прыпыняе праграму "Наше утро"

Тэлеканал АНТ з 17 жніўня прыпыняе выхад праграмы "Наше утро". Паведамляецца, што яна "сыходзіць у адпачынак".

Такое рашэнне тлумачыцца сыходам супрацоўнікаў з тэлеканала. На АНТ кажуць пра "ціск на адных журналістаў і пераслед іншых". Усё гэта, маўляў, "не дазваляе вырабляць кантэнт у належнай якасці". 

Таксама на АНТ лічаць неабходным зменшыць аб'ём уласных забаўляльных праграм у цяперашняй сітуацыі. 

Дарэчы, за гэтае лета з тэлеканала сышлі адразу некалькі супрацоўнікаў. Сярод іх — кіраўнік прэзідэнцкага пула журналістаў на АНТ Дзмітрый Семчанка, вядоўцы Дзмітрый Кахно і Вольга Багатырэвіч.

14 жніўня некалькі супрацоўнікаў тэлеканалаў АНТ і СТБ далучыліся да ланцугоў салідарнасці ў Мінску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі