Тэатр-студыю "Цімтэатр" у Гомелі пазбавілі памяшкання за грамадзянскую пазіцыю

Тэатр-студыю "Цімтэатр" у Гомелі пазбавілі памяшкання за грамадзянскую пазіцыю

Тэатр-студыя "Цімтэатр" у Гомелі застаўся без памяшкання. Такое рашэнне прыняў мясцовы аддзел ідэалогіі. Прычына — публікацыі ў сацсетках ад імя тэатра, якія супярэчаць афіцыйнай ідэалогіі. У прыватнасці, гомельскія акторы падтрымалі купалаўцаў, якія выказалі пратэст супраць жорсткага разгону мірных пратэстаў.

У каментары "Сильным Новостям" кіраўнік тэатра і дырэктар дабрачыннага фонду "Разам тут" Андрэй Бардухаеў-Арол распавёў, што створаны ім і яшчэ некалькімі акцёрамі "Цімтэатр" два гады таму горад узяў пад сваё заступніцтва. Студыя размяшчалася ў Палацы культуры "Беліцкі" на вуліцы Севастопальскай. 31 кастрычніка мусіў прайсці трэці па ліку інклюзіўны баль для людзей з інваліднасцю. Удзел у мерапрыемстве меркавалі прыняць больш за 150 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. 

Аднак з 16 кастрычніка тэатр закрываюць. Тым не менш Бардухаеў-Арол запэўнівае, што тэатр застанецца існаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі