Тавараабарот Беларусі з ЕС на фоне вайны і санкцый скараціўся на чвэрць

Тавараабарот у гандлі з ЕС падае, з Расіяй — расце / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com 
Тавараабарот у гандлі з ЕС падае, з Расіяй — расце / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com 

Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕС з пачатку года істотна скараціўся, піша выданне "Беларусы і рынак" са спасылкай на дадзеныя Белстата.

У студзені-траўні 2022 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года гандаль таварамі з еўрапейскімі краінамі асеў на чвэрць (25%). Пры гэтым экспарт за пяць месяцаў скараціўся на 21%, імпарт упаў на 30,8%. Такім чынам, сальда для РБ склалася станоўчым (плюс 1 111,1 млн даляраў).

Падзенне адбылося праз санкцыі. ЕС адмаўляецца супрацоўнічаць з Беларуссю праз саўдзел беларускіх уладаў у расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Пры гэтым гандаль з Расіяй сёлета вырас (+10,4% да леташняга ўзроўню). Тавараабарот па выніках пяці месяцаў 2022 склаў 16 084,6 млн долараў (з ЕС за гэты час нагандлявалі на 4 697,3 млн долараў). І хоць таварны экспарт у Расію павялічыўся на 17,3%, а імпарт з РФ — усяго на 5,6%, сальда ў гандлі з РФ усё адно выявілася адмоўным (-1 966,0 млн даляраў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі