ТАСС: Лукашэнка трапіць у "чорны спіс" ЕС

ТАСС: Лукашэнка трапіць у "чорны спіс" ЕС

Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза 12 кастрычніка ўзгаднілі агульную пазіцыю па ўвядзенні санкцый у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе ТАСС са спасылкай на еўрапейскую дыпламатычную крыніцу. Перад пасяджэннем з такой прапановай выступіў міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас. Паводле яго слоў, гвалт у Беларусі працягваецца і сітуацыя лепшай не стала. Раней, калі ЕС увёў санкцыі супраць 40 беларусаў, адказных за фальсіфікацыі на выбарах і за гвалт супраць мірных пратэстоўцаў, Лукашэнка пад іх не трапіў. Меркавалася, што гэта дазволіць пакінуць магчымасць для кантактаў з ім.

Аднак цяпер кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС прынялі пад увагу не толькі гвалт на вуліцах беларускіх гарадоў, але і таемную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі. Пра дамоўленасць аб накладанні на яго персанальных санкцый паведамляе і ria.ru. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Еўрасаюз не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі