ТАСС: Аляксандра Фядуту вылічылі па вулічных камерах відэаназірання

ТАСС: Аляксандра Фядуту вылічылі па вулічных камерах відэаназірання

Месцазнаходжанне Аляксандра Фядуты аператыўнікі ФСБ Расіі высветлілі дзякуючы камерам відэаназірання аднаго з двароў у Маскве. Пра гэта інфармагенцтву ТАСС заявіла крыніца ў расійскіх сілавых структурах.

Дзякуючы камерам відэаназірання ў Цвярскім раёне Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы расійскія сілавікі выявілі, дзе Фядута здымаў кватэру. "Усе яго перамяшчэнні спецслужбам РФ удалося вылічыць пасля таго, калі ён выйшаў з таксі і накіраваўся ў арандаваную жылплошчу, размешчаную каля станцыі метро "Беларуская", — цытуе ТАСС словы сілавіка. 

Пры гэтым падкрэсліваецца, што адпаведныя відэазапісы пра перамяшчэнні Фядуты ўжо знішчаныя.

Аляксандр Фядута праходзіць падазраваным па справе "змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады". Разам з ім ў справе фігуруюць Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч (усе трое затрыманыя КДБ), Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі