"Такога вы не чулі": "Тысячы лістоў" — прэм'ера ад гурта KRIWI

"Такога вы не чулі": "Тысячы лістоў" — прэм'ера ад гурта KRIWI

8 сакавіка гурт KRIWI запрашае беларусаў Варшавы на канцэрт у падтрымку Украіны. З Веранікай Кругловай, Настай Хмель і Валерыяй Новік на сцэну выйдуць музыкі, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь з палітычных прычын. Гэта Аляксандр Памідораў, гурт Botanic Project, Дзяніс Тарасенка (РСП), Анастасія Шпакоўская (NAKA). Усе сродкі, сабраныя на канцэрце, будуць пераведзеныя ў падтрымку жыхароў Украіны.

У 17:00 у музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі” KRIWI распавядаюць, чаму цяпер не да святкавання 25-годдзя гурта, чаму нават у такія цёмныя часы музыкі мусяць спяваць і чаму беларусам варта не забываць пра сваё ў сітуацыі, калі ідзе вайна. А яшчэ дзяўчаты прэзентуюць зусім новую песню “Тысячы лістоў”. Кампазіцыя створана Настай Хмель. Яна была напісаная пад уражаннем ад суда над Сцяпанам Латыпавым, калі на знак пратэсту супраць катаванняў ён парэзаў сабе горла. Але, кажуць дзяўчаты, песня актуальная і для сённяшняга дня.

Пры падтрымцы Беларускай Рады культуры KRIWI запісалі песню з удзелам Ганны Хітрык, Анастасіі Шпакоўскай (Naka) і Валерыі Дэле (Koob). Неўзабаве на песню выйдзе кліп, які гурт робіць у калабарацыі з мастачкай Аляксандрай Канафальскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі