Такога вы не чулі: стэндап-комік Дзіма Саўян пра Камісаранку і "пуцінскіх шлюх"

Дзіма Саўян / асабісты архіў

За апошнія два гады ў Варшаву пераехаў даволі вялікі дэсант беларускіх комікаў. Сярод іх Дзіма Саўян. Дзіма — родам з Ашмянаў. Апошнія 6 гадоў ён жыў у Кіеве, дзе рабіў кар'еру акцёра. Сярод калегаў-стэндапераў Дзіма вылучаецца тым, што ўмее тут і цяпер выдумляць смешныя песні — імправізуе пад гітару проста на сцэне на любую зададзеную гледачамі тэму, запісвае чуллівыя кампазіцыі пра каханне і пра актуальнае.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" ў 14:00 Дзіма дэманструе гэты талент, імправізуючы і спяваючы пра "пуцінскіх шлюх" і каханне. А яшчэ разважае пра беларускіх прапагандыстаў, феномен Камісаранкі, пра Ціханоўскую, Пазняка і тое, калі ўкраінцы даруюць беларусам і з чаго цяпер нельга жартаваць. 

Ну а ўвогуле цяпер беларускія комікі пачалі практыкаваць беларускамоўныя стэндапы. Адразу два такіх канцэрты адбудуцца 2-га кастрычніка ў варшаўскім камедыйным клубе (Klub Komiediowy, Nowowiejska, 1) у 17:30 і 20:30. Падрабязнасці тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.