Вы тут

"Такога вы не чулі": спявачка LEAR з новымі песнямі

LEAR / Еўрарадыё

Спявачка LEAR (Валерыя Суравіцкая) у гэтыя дні здае дзяржаўныя іспыты ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў. Сярод твораў, якія збіраецца выконваць на экзамене па спецыяльнасці — эстрадны вакал, — і ўласная песня. Але, кажа спявачка, у творчым ВНУ актыўнасць студэнтаў (рэлізы, кліпы і г.д.) звычайна не заўважаюць.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" LEAR выконвае новыя песні і кажа, што за лета плануе запісаць міні-альбом. А яшчэ марыць сыграць сольны канцэрт. Пра ўсё падрабязна — глядзіце і слухайце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.