"Такога вы не чулі": Ігар Варашкевіч з новым альбомам гурта "Крама"

"Такога вы не чулі": Ігар Варашкевіч з новым альбомам гурта "Крама"

12 траўня легенда беларускага року гурт "Крама" выпусціў новы альбом "Зацьменны блюз". Кружэлка стала дзявятай у дыскаграфіі гурта і складаецца з дзевяці песень. Праца над ёй пачалася ў 2015-м годзе, усе тэксты да песень напісаў колішні тэкставік "Уліса" Фелікс Аксёнцаў

Як ствараўся лонгплэй, у чым яго фішкі, як падзеі 2020 года паўплывалі на яго змест, як "Крама" будзе святкаваць 30-годдзе, якое акурат адзначае сёлета — пра гэта і іншае размаўляем з лідарам гурта Ігарам Варашкевічам у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" і, натуральна, слухаем песні з новага LP!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі