Вы тут

"Такога вы не чулі": Ганна Хітрык з песняй "Навагодняя паштоўка"

Ганна Хітрык / са старонкі спявачкі з фэйсбука

15 студзеня спявачка і актрыса Ганна Хітрык, якая цяпер жыве ў Ізраілі, выпусціла шчымлівую песню "Навагодняя паштоўка" на верш Андрэя Хадановіча і кліп на яе. "Краты — гэта толькі падрыхтоўка да жыцця, дзе не існуе крат", — спявае Ганна, падтрымліваючы ўсіх, хто цяпер перажывае няпростыя часы за тоўстымі халоднымі сценамі.

У 14:00 трэк прагучыць у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі". А яшчэ мы пагутарым з Ганнай пра анлайн-канцэрт 22 студзеня, які ў 20:00 яна дасць разам з мужам і акцёрам Сяргеем Рудэнем, пра жыццё ў цёплай краіне, падтрымку беларускіх пратэстаў і творчасць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".