Вы тут

Такога ніколі не было: кошт біткойна перавысіў 56 тысяч долараў

Біткойн 

У працэсе гандлёвай сесіі біткойн рос на 8,86 працэнта і ў піку дасягаў 56,175 тысяч долараў. Гэта пацвярджаюць дадзеныя таргоў на пляцоўцы Coindesk на 00:17. Такім чынам кошт крыптавалюты абнавіў гістарычны максімум.

Па дадзеных на 00:33, біткойн рос на 8,56 працэнта і знаходзіўся на ўзроўні 56,018 тысяч долараў.

Біткойн — гэта дэцэнтралізаваная сістэма аднайменнай крыптавалюты, заснаваная на тэхналогіі блокчэйн, якую можа "здабываць" (эмітаваць) любы карыстальнік гэтай сістэмы.

Канцэпцыя біткойна была апублікаваная ў лістападзе 2008 года яе аўтарам (магчыма, калектывам аўтараў), які падпісваецца Сатосі Накамота. У апошнія гады біткойн быў асабліва папулярны. Эмісія біткойна натуральным чынам абмежаваная: лічыцца, што большая частка біткойнаў ўжо "здабыта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.