Сёлета каля 10 тысяч беларусаў атрымалі брытанскія візы

У 2007 годзе амбасада Вялікабрытаніі выдала грамадзянам Беларусі прыкладна 10 тысяч віз.
Як паведаміла дарадца дыппрадстаўніцтва па сувязях з грамадскасцю Кася Бяспалава, больш за 3,5 тысячы бясплатных віз былі выдадзеныя беларускім дзецям з раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якія ездзілі ў Вялікабрытанію на аздараўленне ў межах гуманітарных праграм.

Амбасада таксама выдала каля 1 тысячы студэнцкіх віз, 1,5 тысячы бізнес-віз, 2,5 тысячы гэтак званых "сямейных віз" і каля 1,5 тысячы звычайных віз, што выдаюцца на паўгода.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі