Сёлета Беларусь страціла амаль 12 тысяч айцішнікаў

Айцішнікі працягваюць бегчы з Беларусі

Са студзеня па жнівень 2022 года ў Беларусі звольнілася на 11 тысяч 940 айцішнікаў больш, чым было прынята на працу. Гэта вынікае з афіцыйнай статыстыкі Белстата.

За восем месяцаў звольнілі 21534 чалавекі, а прынялі на працу 9594. У жніўні гэтыя лічбы складалі 2661 і 1045 адпаведна.

Кожны месяц атрымліваецца мінус прыкладна 1500 "спецыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогій".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.