Сяргей Чалы — пра пераможную "беларускую лавіну"

Сяргей Чалы — пра пераможную "беларускую лавіну"

Незалежны аналітык Сяргей Чалы ў эфіры Еўрарадыё выказаў цікавую думку наконт таго, ці перамогуць пратэсты ў Беларусі і калі гэта можа адбыцца.

"Чаму сыходзіць лавіна? — кажа Чалы. — Хтосьці можа сказаць: таму што быў трыгер. Таму што гучны гук, птушачка там села, галінка зламалася ці яшчэ нешта. Але гэта не прычына, гэта — нагода. Прычына — гэта вялізная колькасць снега, якая нарасла. І мы цяпер у сітуацыі, калі знаходзімся ля падножжа лавіны, дзе вялізная колькасць снегу. Якая розніца, што стане спускавым механізмам!

...Снег гэта і ёсць спакойная, упэўненая рашучасць у тым, што ўжо ўсё! Сітуацыя змянілася радыкальна: у яго няма большасці, а ў нас ёсць — снег, які навіс там. Лавіна сыдзе абавязкова, з пэўнасцю. Але сказаць, сёння гэта будзе ці заўтра, нельга".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі