Сяргей Чалы адправіў свой Youtube-канал у адпачынак "на нявызначаны час"

Сяргей Чалы / Еўрарадыё
Сяргей Чалы / Еўрарадыё

Незалежны аналітык Сяргей Чалы адмяніў суботні стрым на сваім Youtube-канале.

"Канал адпраўляецца ў адпачынак на нявызначаны час. Прычына, як вы зразумелі, у непераадольных цяжкасцях. Са мной усё добра", — напісаў ён у сваім тг-канале.

Сувядучая яго програмы "Эканоміка на пальцах" і рэдактар ​​TUT.by Вольга Лойка затрыманая і знаходзіцца ў СІЗА па "справе TUT.by" у якасці падазраванай.

Чалы з'яўляецца паслядоўным крытыкам палітычнай і эканамічнай мадэлі Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя "Эканомікі на пальцах" на TUT.by ён таксама вядзе праграму "Эканоміка з Чалым" на "Белсаце". У мінскую студыю "Белсата" 21 траўня ўварваліся сілавікі, дзе затрымалі тэхнічных работнікаў, якія рыхтавалі здымкі ток-шоў "Кожны з нас".

Сергей Чалый отправил свой Youtube-канал в отпуск "на неопределённое время”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі