Сярэдні заробак за снежань 2020 года — на $12 менш, чым год таму

Сярэдні заробак расце ў рублях, але не ў далярах / БЕЛТА
Сярэдні заробак расце ў рублях, але не ў далярах / БЕЛТА

Паводле дадзеных Белстата, сярэдні намінальны заробак у Беларусі за снежань 2020 года склаў 1474,6 рубля. Па сярэднім снежаньскім курсе — гэта $576,5.

Гэта значна больш, чым у лістападзе мінулага года. Тады сярэдні заробак склаў 1300,5 рубля ($503). Але ў снежні заробкі заўсёды вышэйшыя за кошт навагодніх бонусаў, даплат і прэмій.

Калі параўноўваць аплату працы са снежнем 2019 года, то выявіцца, што ў пераліку на даляры яна знізілася на $12. Хоць у беларускай валюце вырасла на 235 рублёў 90 капеек.

Таксама Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя паводле афіцыйнага ўзроўню беспрацоўя ў чацвёртым квартале 2020 года. За тры месяцы беспрацоўе вырасла на 0,1 і склала 4,1%. На гэтым жа ўзроўні яно было ў першым квартале 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі