Вы тут

Святлану Ціханоўскую чакае Грэцыя

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

Святлану Ціханоўскую чакае Грэцыя. Яна наведае гэтую краіну 12-14 траўня на запрашэнне міністра замежных спраў.

Як паведамляе прэс-служба палітыка, запланаваныя сустрэчы з урадам, парламентам Грэцыі, з мэрам Афінаў. Ціханоўская выступіць на Дэльфійскім эканамічным форуме. У яго рамках запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. У прамове на форуме будуць словы і пра неабходнасць еўрапейскай дапамогі ў барацьбе беларусаў, і пра бачанне Беларусі будучыні. "Асобна будзе паднятае пытанне палітзняволеных і бесчалавечнага ўтрымання іх у турмах", — паведамляе прэс-служба.

Падкрэсліваецца, што "ключавая мэта візіту Ціханоўскай — мабілізацыя палітычнай падтрымкі ў краінах, дзе да беларускага крызісу менш увагі". Яна збіраецца прапанаваць уладам Грэцыі арганізаваць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці і СМІ.

Папярэднія візіты Святлана Ціханоўская здзейсніла ў Аўстрыю, Італію і Славенію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.