Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

Анджэй Дуда і Святлана Ціханоўская / prezydent.pl

Увечары 4 кастрычніка Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Падчас сустрэчы яны абмяркоўвалі беларускіх палітвязняў, вынікі Генасамблеіі ААН, магчымасць удзелу беларускага войска ў вайне ва Украіне, супрацу ў межах "Люблінскага чатырохкутніка" з Польшчай, Літвой і Украінай ды іншыя актуальныя тэмы.

Як паведамляе прэс-служба польскага прэзідэнта, на сустрэчы таксама прысутнічаў кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах.

Дарэчы, перад тым Дуда размаўляў з Ціханоўская падчас нядаўняга візіту ў ЗША, на палях Генеральнай асамблеі ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.