Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай

Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская / Сяргей Падсасонны
Івонка Сурвіла і Святлана Ціханоўская / Сяргей Падсасонны

У Аатаве адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, паведамляецца на старонцы Рады БНР у Фэйсбуку.

Сурвіла прывітала Ціханоўскую і яе паплечнікаў як прадстаўнікоў "новай хвалі змагароў за незалежнасць і лепшую долю беларускага народа".

У сваім звароце яна сказала пра тое, што аб'ядноўвае розныя пакаленні беларусаў: "Яднае нас з вамі любоў да нашай Бацькаўшчыны Беларусі, гонар якой мы сёння мусім разам бараніць дзеля ганебнай вайны, развязанай нашым найбліжэйшым суседам".

Сурвіла нагадала, што ў часы СССР менавіта Рада БНР дзесяцігоддзямі пераконвала свет у праве беларусаў на волю і сваю незалежную дзяржаву. "У Беларусі ў той час за адно толькі слова "незалежнасць" пагражала турма — гэтак, як сёння яна пагражае за "Пагоню", бел-чырвона-белы сцяг", — дадала кіраўніца Рады БНР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі