Вы тут

Святлана Ціханоўская: Лукашэнка сыдзе ўжо гэтай вясной

Святлана Ціханоўская /  Zygimantas Gedvila​

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку Bild am Sonntag выказала ўпэўненасць у тым, што Аляксандр Лукашэнка неўзабаве пакіне сваю пасаду. На яе думку, да гэтага прывядзе расце ціск з боку заходніх краін, у першую чаргу ЕС і ЗША.

"Ціск будзе расці з кожным днём, і аднойчы стане для Лукашэнкі празмерным, так што ён сыдзе", — сказала штотыднёвіку Ціханоўская.

Палітык упэўненая, што "рэжым Лукашэнкі падзе яшчэ ў гэтым годзе".

"Думаю, вясной ён сыдзе", — дадала Ціханоўская.

Пратэсты, што пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, працягваюцца ўжо больш за 200 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.