Вы тут

Святлана Алексіевіч збірае матэрыялы для кнігі пра герояў беларускай рэвалюцыі

Сустрэча ў Берліне Святланы Ціханоўскай і Святланы Алексіевіч / @tsikhanouskaya

У Берліне адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і нобелеўскай лаўрэаткі, пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Яны размаўлялі пра тое, як можна дапамагчы людзям у Беларусі. Алексіевіч распавяла, што збірае матэрыялы пра герояў беларускай рэвалюцыі. Магчыма, гэтыя гісторыі складуцца ў кнігу, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Святлана Алексіевіч прызналася, што адчувае віну за тое, што з'ехала за мяжу і не змагла застацца ў Беларусі. У Мінску яе выклікалі на допыт па крымінальнай справе "Каардынацыйнай рады", у кіраўніцтва якой яна ўваходзіць.

Увечары ў нядзелю Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў мітынгу беларускай дыяспары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.