Святлана Алексіевіч просіць ААН накіраваць у Беларусь маніторынгавую місію

Святлана Алексіевіч просіць ААН накіраваць у Беларусь маніторынгавую місію

Святлана Алексіевіч, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, звярнулася ў ААН з просьбай даслаць у Беларусь маніторынгавую місію. 

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, якія яна напісала ў суаўтарстве з кіраўніком Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэем Бастунцом і генеральным сакратаром міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" Крыстафам Дэлуарам. Тэкст быў апублікаваны ў чацвер у французскай газеце Le Monde, перадае ТАСС.

"Мы заклікаем Генеральную асамблею ААН накіраваць маніторынгавую місію, каб засведчыць рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў", — гаворыцца ў артыкуле. Таксама там змешчаны заклік да АБСЕ ўключыць свабоду друку ў спіс прыярытэтных тэм падчас прапановы аб пасярэдніцтве ва ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі.

4 верасня з прапановай прыслаць у Беларусь маніторынгавую місію ААН выступіла Святлана Ціханоўская. Яна агучыла сваю прапанову падчас слуханняў у Савеце бяспекі ААН. Праўда, яна не абмяжоўвала маніторынгавую місію толькі пытаннямі свабоды слова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі