Сваякі беларускіх палітвязняў звярнуліся да канферэнцыі ў Вільні

Сваякі беларускіх палітвязняў звярнуліся да канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні і выклалі сваю пазіцыю па розных пытаннях. Яны лічаць, што любы, хто трапіў за краты ў сувязі з пратэстамі, павінен лічыцца палітвязнем "па змоўчванні", паколькі ў нашай краіне "адсутнічае доступ да правасуддзя", а таксама "зыходзячы з прэзумцыі невінаватасці". Па іх даных у Беларусі 1561 палітвязень. Беларускія праваабаронцы з іх прызналі палітзняволенымі 1262 чалавекі. Сваякі ж палітвязняў пішуць, што і паўтары тысячы прозвішчаў "гэта далёка не поўная колькасць палітвязняў". Яны прапануюць "выключыць з ужывання сам панятак "афіцыйна прызнаныя палітвязні" на любым узроўні, у тым ліку, у незалежных СМІ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.