Сусветны банк дасць 100 млн еўра на мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі ў Беларусі

Сусветны банк дасць 100 млн еўра на мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі ў Беларусі

Сусветны банк вылучыць Беларусі крэдыт на 100 мільёнаў еўра для праекта па мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі. Адпаведнае рашэнне савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка зацвердзіў 21 траўня, паведамляе прэс-служба банка.

У праекце будуць удзельнічаць 18 вышэйшых установаў Беларусі. У іх пройдзе мадэрнізацыя і аснашчэнне сучасным абсталяваннем вучэбна-лабараторнай базы, а ў шэрагу ўніверсітэтаў будзе праведзены капітальны рамонт і рэканструкцыя будынкаў.

"У рамках рэалізацыі праекта з 2020 па 2025 гады для прыблізна 300 000 студэнтаў і выкладчыкаў штогод будуць стварацца больш якасныя ўмовы навучання. Гэта інтэлектуальны капітал, які можа забяспечыць трансфармацыю рэсурснай эканомікі краіны ў эканоміку ведаў", — пракаментаваў кіраўнік Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі