Сусветная арганізацыя аховы здароўя адмяніла статус пандэміі COVID-19

Ва ўсім свеце памерлі 20 мільёнаў чалавек / Reuters
Ва ўсім свеце памерлі 20 мільёнаў чалавек / Reuters

Сусветная арганізацыя аховы здароўя адмяніла статус глабальнай пандэміі COVID-19. Пра гэта 5 траўня заявіў яе гендырэктар Тэдрас Аданом Гебрэесус. Ён спаслаўся на прапанову камітэта экспертаў арганізацыі, якую падтрымаў, паведамляе Reuters.

Пандэмія была аб'яўлена 11 сакавіка 2020 года. Па афіцыйных звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з таго часу ва ўсім свеце памерлі каля 7 мільёнаў чалавек. "Рэальныя лічбы нашмат вышэйшыя, — кажа Гебрэесус. — Гаворка ідзе як мінімум пра 20 мільёнаў загінулых".

Рэальная колькасць ахвяр COVID-19 у Беларусі дагэтуль невядомая. Даверу да афіцыйнай статыстыкі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі